Информационно-новостной портал
Солигорского региона

$
€ 2.2763
Солигорск -2°С
Среда, 11 декабря 2024
3 июля 2019 15:29 5559

"Перад памяццю схілім галовы". Мітынг у Дзень Незалежнасці прайшоў на Салігоршчыне.

Автор: Эдуард Кидяев. Фото: Ксения Молчанова.

Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і семдзясят пятай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 3 ліпеня адбыўся на мемарыяльным комплексе на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на скрыжаванні дарогі Мінск-Мікашэвічы-Старобін.

Традыцыйна галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь- пачынаецца на Салігоршчыне на гэтым месцы. У гэты дзень мы ўшаноўваем нашу краіну з яе багатай шматвекавай гісторыяй і ўнікальнай культурнай спадчынай, адчуваем вялікі гонар за Айчыну, свой народ і родны край. З ўдзячнасцю мы ўспамінаем пакаленне тых, хто абараняў Айчыну, хто сеяў хлеб і будаваў заводы з надзеяй на шчаслівую будучыню сваіх дзяцей.

Удзел у ім прынялі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, навучэнцы.

Пачаў мерапрыемства першы намеснік старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Лапцік. Ён павіншаваў прысутных са святам. Гэта, сапраўды, свята для ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт роднай зямлі.

Перад прысутнымі таксама выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Мурына, якая падкрэсліла, што Дзень Незалежнасці – гэта сімвал свабоды і адзінства беларускага народа, стабільнасці нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў.

Вядучыя напомнілі прысутным на мітынгу, што 3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Бо у Дзень Незалежнасці мы аддаем даніну памяці і схіляемся перад патрыётамі, якія аддалі сваё жыцце за свабоду Айчыны.

Таму асаблівыя словы ўдзячнасуі гучалі для франтавікоў, партызанаў, працаўнікоў тылу – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам вызвалення Беларусі.

Пасля выканання Русланам Ясько ўласнага верша “Прайшла вайна” слова была прадастаўлена епіскапу Слуцкаму і Салігорскаму Антонію, які заклікаў усіх памятаць пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у барацьбе за незалежнасць.

Іх памяць прысутныя ушанавалі хвілінай маўчання.

На мітынгу таксама выступіў ганаровы грамадзянін Салігорскага раёна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя Янкі Маўра, аўтар больш за 20 кніг, Хведар Гурыновіч. Усіх крануў яго верш “Ветэранам”. А спявачка Крысціна Кіслічук выканала песню “Зямля мая”.

Вядучыя распавялі, што летам мінулага года на Курскай Дузе, дзе ў ліпені-жніўні 1943 года загінула звыш 860 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў, пошукавікамі атрада «Курган» знойдзены астанкі нашага земляка, ураджэнца вёскі Старыя Цярушкі, гвардыі старэйшага сяржанта Мікалая Яўстратавіча Верамейчыка. Ён служыў у 200-ым вайсковым артылерыйскім палку 3-яй гвардзейскай артылерыйскай брыгады 1-га артылерыйскага дывізіёна рэзерву Галоўнага камандавання і загінуў 6 ліпеня 1943 года. Узнагароджаны медалямі “За адвагу” і “За баявыя заслугі”.

На мітынгу шаноўны госць — камандзір расійскага пошукавага атрада «Курган»Аляксей Сотнікаў Васільевіча. Яго выступ і адразу – слова пляменніцы загінулага Мікалая Верамейчыка – Ніне Адзінец. Боль і зараз жывы, між тым, зніклых без вестак на той Вялікай вайне засталося больш за чатыры мільёны. Але, сапраўды «вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні салдат».

У Дзень Незалежнасці, Дзень вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на мемарыяльным комплексе у брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, былі перапахаваныя астанкі нашага земляка, дастаўленыя з Расіі прадстаўнікамі пошукавага атрада «Курган».

Потым усе прысутныя усклалі кветкі у памяць аб мужных абаронцах нашай Радзімы, аб нашых земляках, салдатах вядомых і безыменных, што спачываюць пад плітамі мемарыяла.

2019 год у Беларусі — год малой Радзімы. А Салігоршчына — гэта малая радзіма для кожнага з нас. І таму так важна, што у 75-годдзевызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзе з дня заснавання Салігорскага раёна адбываюцца такія важныя рэчы, як ўшанаванне памяці і перепахаванне загінулых, а таксама такія вось мітынгі, якія аб’яднаюць мінулае с сучасным.

Са святам, сябры. З Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 

Аўтар артыкула: Святлана Архіпава.

[contact-form-7 id="1247" title="Предложить новость"]
[contact-form-7 id="1954" title="Заказать бизнес-обзор"]
[contact-form-7 id="5348" title="Заказать мероприятие"]