Информационно-новостной портал
Солигорского региона

$ 2.112
€ 2.2763
Солигорск +2 °С
Понедельник, 22 октября 2018
19 января 2018 20:50 147

Калі ты беларус, шануй сваё! Развітанне з Калядамі.

Автор: Эдуард Кидяев.

Школьнікі Салігорска цяпер шмат ведаюць пра гэта зімовае свята. Каляды на Беларусі ў розных вёсках святкаваліся 12 дзён — з 7 па 19 студзеня – ад Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча.

Вось яны і ў гэтым годзе ўжо завершаныя, час паразмаўляць пра вынікі. Прыходзілі да вас калядзіны? О, то добра. Яны вам спявалі? Танцавалі? Вы іх частавалі? Ці была з імі Каза, сімвал дабрабыту? А колькі страў было на стале ў Шчодры вечар? А куцця была? А чаму калядоўшчыкі ходзяць па хатах з зоркай? А як калядуюць на Палессі? Цяпер на гэтыя пытанні вам могуць шмат цікавага распавесці салігорскія дзеткі, якія трапілі на Калядкі ў такія ўстановы культуры, як Салігорская раённая бібліятэка і Салігорскі краязнаўчы музей.

Вялікая ўвага надаецца іх супрацоўнікамі папулярызацыі беларускай спадчыны, дае магчымасць карыстальнікам і наведвальнікам увайсці ў цэласны свет беларускай культуры, а на гэты раз – малым дзеткам і моладзі — пазнаёміцца ​​з цікавым святам.

Так, у бібліятэку завіталі вучні старэйшых класаў гімназіі №3 Салігорска разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Верай Усеваладаўнай Чадовіч. Тут адбылося паседжанне літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі”, якое ўжо шмат гадоў працуе пры бібліятэцы. Вядучай мерапрыемства была бібліятэкар Ніна Мікалаеўна Мігун. Яна расказала пра гісторыю з’яўлення Калядак, адзначыўшы, што кожная краіна шануе свае традыцыі, а калі ты беларус, то павінен ведаць і шанаваць свае. Не абыйшлося без вершаў і спеваў. Песні на роднай мове пачулі прысутныя ад хора “Натхненне”, у складзе якога –былыя настаўнікі. Кіруе хорам ветэран працы Ларыса Гулкоўская, пераможца першага салігорскага конкурса “Настаўнік года” і дыпламант першага абласнога конкурса “Настаўнік года”. Жанчына піша вершы і песні пра родную Беларусь. На сустрэчы прысутнічалі і іншыя мясцовыя паэткі. Былі і калядоўшчыкі, вясёлыя, таленавітыя. Што астатнім рабіць? Святкаваць! Таму разам танцавалі, а яшчэ кілбасы, сала даставалі — гасцей пачаставалі.

-Мэтай гэтага мерапрыемства было – зацікавіць моладзь беларускім, выхаваць у вучняў любоў да роднай спадчыны, а таксама да мовы, на якой размаўлялі нашыя продкі, — разважае настаўніца Вера Усеваладаўна. – Наша гімназія знаходзіцца побач з бібліятэкай, і мы заўсёды завітваем сюды на мерапрыемствы, не расчараваліся і зараз.

*** 18 студзення развітанне з Калядкамі ў Салігорскім музеі было зусім не сумным, а пазнавальным. Маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі – вучні пачатковых класаў сярэдняй школы №3 – даведаліся ад супрацоўнікаў музея, як святкавалі раней Каляды на Салігоршчыне. Дзеці ўбачылі здымкі і відэазапісы абрада “Шчадрэц”, які праводзіцца ў палескіх вёсках Рог і Восава, і з 2009 года мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, узяты пад ахову дзяржавы. Дзеткам паказалі таксама маленькую берасцяную маску, якая падобная на тую, у якой калядуе галоўны (пасля Казы) мясцовы персанаж – Дзед з кіем і званочкам. Свае калядныя і зімовыя вершы прачыталі жыхаркі Салігорска Валянціна Бабко-Аляшкевіч, Лідзія Чыкрыжова, Алена Разумоўская.

А потым дзетак чакала неспадзяванае – раптам дзверы музея адчыніліся – і ў памяшканні з’явіліся калядзіны. Каза скакала, а потым, як на сапраўдны Шчодрык, упала на падлогу. Асабліва ж вучням малодшых класаў было цікава прыняць удзел у каляднай гульні: “Квактуха і каршук”, бо стаміліся ад шматлікай інфармацыі.

Для маленькіх калядоўшчыкаў, якія прыйшлі ў музей з Салігорскай школы мастацтваў разам з Янінай Шыловіч, кіраўніком гуртка “Знічка”, таксама быў падрыхтаваны сюрпрыз. Настаўніца маленькіх гледачоў – Таццяна Пад’ячая — пачаставала артыстаў цукеркамі.

Напэўна, такія мерапрыемствы не пакінуць маладое пакаленне абыякавым, і не адзін раз яны ўзгадаюць свае дзіцячыя Калядкі. І развітваючыся з імі кожны год, будуць чакаць наступны, каб адсвяткаваць іх зноў. А некалі раскажуць пра гэта і сваім дзеткам.

Варвара Чаркоўская. Здымкі аўтара.

ПРЕДЛОЖИТЬ НОВОСТЬ

Вы можете присылать любую информацию, которая
может быть интересна для жителей и гостей
Солигорского региона (даже рекламного,
коммерческого содержания)





Не оставляйте «горячие факты» в домашнем архиве, они
заслуживают быть увиденными, а вы – по-настоящему
«народного реального» признания.


Заказать бизнес-обзор







Наши сотрудники свяжутся
с Вами в ближайший рабочий день

Предложите Ваше мероприятие







Наши сотрудники свяжутся
с Вами в ближайший рабочий день